Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гомельскае аддзяленне

  • Вакзал станцыі Гомель

    17 лістапада 1873 года быў адкрыты рух пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Ландвара-Роменскай чыгункі. З гэтай даты пачалося будаўніцтва пасажырскага вакзала 1 класа ў Гомелі. Сёння вакзал станцыі Гомель — прыгожы, сучасны, тэхнічна аснашчаны комплекс для абслугоўвання пасажыраў.

    Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі - гэта буйная, складаная, шматпрофільная, шмат у чым аўтаномная гаспадарка, якая здольна задаволіць любы, самы патрабавальны попыт у грузавых і пасажырскіх перавозках.

    Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаванні, якое звязвае шляхі з усходу на захад, праз Гомель ажыццяўляюцца сувязі з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, Мінскам, многімі іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа.

     
    • У Беларусі ўнесены некаторыя змены ў Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання

      24 сакавіка 2014 | Карпаратыўныя навіны

      Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка № 234, якая ўступае ў сілу з 1 красавіка бягучага года.

      Дакумент прыняты з мэтай удасканалення норм Статута з улікам практыкі іх прымянення, а таксама выключэння з яго спасылак на Тарыфны дапаможнiк № 1 (пастанова Мінэканомікі Беларусі ад 8 студзеня 2002 г. № 3 «Аб зацвярджэнні прэйскуранта № 10-01 на грузавыя чыгуначныя перавозкі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах»), якi страціў сілу.

      Неабходна адзначыць, што ў цяперашні час тарыфы на перавозку грузаў па тэрыторыі Беларусі чыгуначным транспартам і работы (паслугі), звязаныя з ажыццяўленнем гэтай перавозкі, рэгулююцца пастановай Мінэканомікі ад 23 красавіка 2013 г. № 26. У сувязі з тым, што Статут чыгуначнага транспарту змяшчае толькі агульныя нормы, якія рэгулююць парадак ўстанаўлення тарыфаў і інфармавання пра іх спажыўцоў, у яго не ўключаны спасылкі на гэтую пастанову.

      Чытаць далей…