Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аб аддзяленні

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі - гэта буйная, складаная, шматпрофільная, шмат у чым аўтаномная гаспадарка, якая здольна задаволіць любы, самы патрабавальны попыт у грузавых і пасажырскіх перавозках.

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаванні, якое звязвае шляхі з усходу на захад, праз Гомель ажыццяўляюцца сувязі з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, Мінскам, многімі іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа.

У распараджэнні Гомельскага аддзялення амаль дзевяцьсот кіламетраў галоўных, станцыйных і пад'язных пуцей, дэпо, шматлікія станцыі і паўстанкі, раз'езды і пераезды, вакзалы, дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі, пагрузачна-разгрузачных работ, электра- і водазабеспячэння, санаторый-прафілакторый, дзіцячы аздараўленчы лагер, прадпрыемствы гандлю і харчавання, дзіцячы сад, бальніца, якія абслугоўваюцца сваім жа аддзелам рабочага забеспячэння, іншыя аб'екты вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.