Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аддзел грузавой працы

Звароты.jpg

Арганізацыйная структура ЦКТА РУП "Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі"

У адпаведнасці з Праграмай развіцця Беларускай чыгункі (Пастанова Савета Міністраў РБ ад 29.01.1999 № 161) на РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі праведзена рэструктурызацыя грузавой гаспадаркі аддзялення дарогі і створаны Цэнтры кіравання і транспартнага абслугоўвання (ЦКТА) на Гомельскім, Калінкавіцкім і Жлобінскім вузлах.

Схема ЦКТА рэгіёну 3-узроўневая:

1-шы ўзровень: Регіянальны ЦКТА ў аддзяленні дарогі з адзінай для ўсіх станцый бухгалтэрыяй (АРЦ) і адзінай базай абслугоўваемай кліентуры;

2-гі ўзровень: Вузлавыя ЦКТА на станцыях Гомель, Жлобін, Калінкавічы;

3-ці ўзровень: прадстаўніцтвы ЦКТА: Гомельскага вузла -- на станцыях Добруш, Кругавец, Лазурная, Церахоўка, Уза; Жлобінскага вузла – на станцыях Сверкава, Рагачоў; Калінкавіцкага вузла – на станцыях Ельск, Козенкі, Капцэвічы, Мазыр, Муляраўка, Пхоў.

Зыходзячы з асаблівасцей работы станцый і іх месцазнаходжання, станцыі Барбароў, Буда-Кашалёўская, Васілевічы, Жіткавічы, Касцюкоўка, Навабеліцкая, Рэчыца, Светлагорск, Хойнікі и Цэнтраліт працуюць як апорныя і напрамую звязаны з 1-м узроўнем.