Гомельскае аддзяленне
-
Вакзал станцыі Гомель
17 лістапада 1873 года быў адкрыты рух пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Ландвара-Роменскай чыгункі. З гэтай даты пачалося будаўніцтва пасажырскага вакзала 1 класа ў Гомелі. Сёння вакзал станцыі Гомель — прыгожы, сучасны, тэхнічна аснашчаны комплекс для абслугоўвання пасажыраў.
Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі - гэта буйная, складаная, шматпрофільная, шмат у чым аўтаномная гаспадарка, якая здольна задаволіць любы, самы патрабавальны попыт у грузавых і пасажырскіх перавозках.
Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаванні, якое звязвае шляхі з усходу на захад, праз Гомель ажыццяўляюцца сувязі з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, Мінскам, многімі іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа.