Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гомельскае вагоннае дэпо

Звароты.jpg
Начальнік дэпо
Філімончык Павел Валер’евіч
тэл. (+375 232) 95 22 22

Першы намеснiк начальнiка дэпо - галоўны інжынер
Тачылкiн Аляксандр Мiхайлавiч
тэл. (+375 232) 95 22 23

Намеснiк начальнiка дэпо па эксплуатацыi
Шапель Аляксандр Вiкенцьевiч
тэл. (+375 232) 95 22 56

Намеснiк начальнiка дэпо па эксплуатацыi
Гарчанка Сяргей Леанiдавiч
тэл. (+375 232) 95 6 24

Намеснiк начальнiка дэпо по iдэалагiчнай рабоце, кадрах i сацыяльных пытаннях
Малочка Дзмiтрый Аляксеевiч
тэл. (+375 232) 95 23 65

Начальнiк аддзела бухгалтарскага ўлiку
Прытычэнка Ганна Мiкалаеýна
тэл. (+375 232) 95 28 92
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 232) 95 34 49
Факс: (+375 232) 32 96 00
E-mail: vchd7_tachilkin@gomel.rw.by
Адрас: 246014, Рэспублiка Беларусь, г. Гомель, вул. Цялегіна, 1а
Гісторыя дэпо
Рух грузавых і пасажырскіх цягнікоў ад горада Бабруйска да горада Гомеля быў адкрыты ў сярэдзіне лістапада 1873 года. У пераліку пабудоў, дададзеным да ліста Ваеннаму Міністру ад 20 лістапада 1873 года за № 14, значыцца вагонны сарай. З яго і пачалася гісторыя Гомельскага вагоннага дэпо.

Пасля вылучэння вагоннага дэпо ў асобную гаспадарку ў 1933 годзе пачаўся перыяд пашырэння вытворча-тэхнічнай базы.

Да пачатку 1941 года дэпо мела неабходную рамонтную базу: вагоназборачны і механічны цэхі, кавальскае і колатакарнае аддзяленні, кровельную майстэрню, электразварачнае, газазварачнае, выварачнае, сталярнае аддзяленні, падзарадную станцыю, канцапрапітачную, кантрольны пункт аўтатармазоў і іншыя дапаможна-побытавыя памяшканні. Магутнасць вагонарамонтнай базы дэпо цалкам забяспечвала патрэбы ў планавым рамонце вагоннага парку.

Вялікая Айчынная вайна ўнесла свае жорсткія карэктывы. Са жніўня 1941 года да красавіка 1944 года дэпо знаходзіцца ў эвакуацыі ў вагонным дэпо Багатол Краснаярскай чыгункі.
У пасляваенныя гады на кантэйнернай пляцоўцы таварнага двара, які знаходзіўся побач са станцыяй Гомель-Пасажырскі, праводзіўся дэпоўскі і бягучы рамонт пяцітонных кантэйнераў.

У 1968 годзе была праведзена рэканструкцыя дэпо.

У 80-я гады мінулага стагоддзя пачалася мадэрнізацыя вагоннага парку. Калёсныя пары з падшыпнікамі слізгання замяняліся на калёсныя пары з ролікавымі буксамі. Было зачынена бабітазалівачнае аддзяленне, што дазволіла пашырыць кацельную і перавесці яе на газавае ацяпленне. Павялічана памяшканне ролікавага аддзялення колавага цэха, устаноўлена дадатковае абсталяванне.

Гомельскае вагоннае дэпо спецыялізавалася на правядзенні капітальнага і дэпоўскага рамонту платформ і крытых вагонаў.

З 2000 года да 2002 года дэпо спецыялізавалася на правядзенні капітальнага і дэпоўскага рамонту цыстэрн.

З 1 студзеня 2002 года дэпо перапрафіліравана ў эксплуатацыйнае. Вагоназборачны цэх з дапаможнымі памяшканнямі перададзены Гомельскаму вагонарамонтнаму заводу.
У лістападзе 2002 года ў склад Гомельскага вагоннага дэпо ўвайшлі ПТА ст. Калінкавічы і ППВ ст. Барбароў.

Сучасны этап
Зараз Гомельскае вагоннае дэпо акрамя тэхнічнага абслугоўвання, бягучага адчапнога рамонту грузавых і пасажырскіх вагонаў ажыццяўляе:
  • рамонт калёсных пар без змены элементаў (з абточкай калёсных пар, правядзеннем поўнай і прамежкавай рэвізіі буксавых вузлоў);
  • рамонт аўтасчапнога і аўтатармазнога абсталявання.