Асабiсты прыём
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» праводзіцца па папярэднім запісе і ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.
Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У выпадку часовай адсутнасці кіраўніка, які ажыццяўляе прыём, яго замяшчэнне ажыццяўляецца згодна з загадам ад 08.05.2018 № 471П «Аб размеркаванні службовых абавязкаў паміж начальнікам РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», яго намеснікамі і галоўным інжынерам».