Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Кантэйнерныя перавозкі

Перавозка грузаў у кантэйнерах – надзейны і хуткі спосаб дастаўкі “ад дзвярэй да дзвярэй,  без дадатковых перагрузаў на шляху следавання, паскораная пераапрацоўка кантэйнераў і вагонаў з грузам на перадатачных станцыях. Пры гэтым забяспечваецца поўная захаванасць грузаў, якія перавозяцца.

На станцыях Цэнтраліт, Калінкавічы, Жлобін маюцца кантэйнерныя пляцоўкі, з іх дзве – па пераапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў (Цэнтраліт і Калінкавічы). Акрамя таго, пагрузка грузаў у кантэйнеры ажыццяўляецца і на пад’язных пуцях прадпрыемстваў. Пры адначасовай пагрузцы на вагон камплекту кантэйнераў, якія следуюць на адну станцыю прызначэння, перавозка ажыццяўляецца без сарціроўкі на шляху следавання, што значна скарачае тэрміны дастаўкі.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць пашырыць наменклатуру грузаў, якія перавозяцца ў кантэйнерах. Прымяненне ўкладышаў «BIG Red Dry Liners» дазваляе перавозіць у кантэйнерах не толькі кантэйнерапрыгодныя грузы, але і сыпучую прадукцыю рознай кансістэнцыі і формы. Тэхнічныя характарыстыкі ўкладышаў «BIG Red Dry Liners» прыведзены на www.eptpac.ru.

 

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць