Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Паслугі ў цягніках

Звароты.jpg

 

Паслугі ў цягніках

 Пералік бясплатных паслуг, якія прадастаўляюцца ў цягніках і прычапных вагонах Беларускай чыгункі:

  • Разаслаць і прыбраць пасцель пасажырам, якім неабходна дапамога.
  • Прапанаваць разнастайныя настольныя гульні.
  • Прапанаваць пры неабходнасці пакарыстацца іголкай з ніткай, ножніцамі, шчоткай для вопраткі і абутку.
  • Аказаць першую медыцынскую дапамогу або прапанаваць пакарыстацца аптэчкай, якая знаходзіцца ў правадніка.
  • Бясплатна выдаць рамні небяспекі.
  • Прыгатаваць і падаць у купэ чай, каву і іншыя безалкагольныя напоі (чай, кава і іншыя напоі і кандытарскія вырабы прадаюцца пасажырам па цэнах, якія ўказаны ў прэйскуранце, што вывешваецца на дзверы службовага купэ).

 

Кошт выкарыстання камплекту бялізны з 01.05.2012 г. складае:

 

у купэйных і плацкартных вагонах усіх  цягнікоў за выключэннем фірменных цягнікоў
і міжнародных цягнікоў у краіны Заходняй Еўропы

4 500 рублёў;

 

у купэйных і плацкартных вагонах фірменных цягнікоў і міжнародных цягнікоў у краіны Заходняй Еўропы

7 000 рублёў;

у вагонах «СВ» усіх цягнікоў

9 000 рублёў.

Кошт набору харчавання ў фірменных цягніках фарміравання  Беларускай чыгункі з 15.10.2011 складае:

  • для купэйных вагонаў – 35 000 рублёў
  • для вагонаў СВ – 40 000 рублёў