Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў

Звароты.jpg
Начальнiк
Новік Уладзімір Уладзіміравіч
тэл. (+375 236) 37 51 71 

Першы намеснiк начальнiка - галоўны інжынер
Савенка Андрэй Мiхайлавiч
тэл. (+375 236) 37 52 30 

Намеснiк начальнiка
Яцун Юрый Афанасьевіч
тэл. (+375 236) 37 52 12

Начальнiк аддзела бухгалтарскага ўлiку
Савіцкi Сяргей Уладзiмiравiч
тэл. (+375 236) 37 51 26

Кантактная інфармацыя: 
Тэл./факс: (+375 236) 37 52 52
E-mail: pps_secretar@gomel.rw.by
Адрас:  247755, Михалковский с/с,12, Мозырский р-н, Гомельская обл., Республика Беларусь.
Вытворчыя  магутнасці станцыі.
Сёння на ППС Барбароў размяшчаецца асноўная пляцоўка падрыхтоўкі вагонаў з-пад перавозкі цёмных і светлых нафтапрадуктаў, на якой адначасова могуць апрацоўвацца 64 чыгуначныя цыстэрны. Вытворчая магутнасць пляцоўкі – 288 цыстэрн за суткі, а гадавы аб’ём падрыхтоўкі – да 90000 вагонаў. На пляцоўцы ўведзены ў эксплуатацыю прамывачныя прыборы TZ-75 дацкай фирмы «Toftejorg», якія забяспечваюць высакаякасную прамыўку вагонаў. Падача вады і вакуумаванне ажыццяўляецца насосным абсталяваннем асноўнай насоснай станцыі, перакачка прамысловых сцёкаў – дзвюма каналізацыйнымі насоснымі станцыямі.

На прадпрыемстве праходзяць падрыхтоўку пад наліў вагоны з-пад перавозкі бітумаў і гудрону, ажыццяўляюцца планавыя віды рамонту.

Уведзена ў эксплуатацыю спецыялізаваная пляцоўка падрыхтоўкі для планавых відаў рамонту вагонаў з-пад звадкаваных вуглевадародных газаў, якія прайшлі дрэнажаванне астаткавага  ціску газаў. Вытворчая магутнасць пляцоўкі – 8 вагонаў-цыстэрн за суткі.

Уведзена ў эксплуатацыю ў аўтаматычным рэжыме рэсурсазберагальная бяссцёкавая рэцыркуляцыйная прамывачная ўніверсальная мабільная станцыя СПУМ-03 модульнага тыпу, якая дазваляе праводзіць падрыхтоку адначасова 3-х цыстэрн з дапамогай мыйных сродкаў. Праектная магутнасць станцыі – 50 вагонаў за суткі.

Для збору адпрацаваных нафтапрадуктаў і рэгенерацыі прамывачнай вады на ППС Барбароў маюцца ачышчальныя збудаванні, у склад якіх уваходзяць нафталавушкі, прамежкавыя падземныя рэзервуары для нафтапрадуктаў і вады, два рэзервуары абязводжвання нафтапрадуктаў ёмкасцю 700 м3, сістэма збору прамысловых сцёкаў.

На прадпрыемстве маецца хімічная лабараторыя, у якой маецца самае сучаснае абсталяванне для канролю якасці рэалізуемых нафтапрадуктаў – эмульсіі нафтавай і бітуму. Персанал хімічнай лабараторыі таксама праводзіць праверкі газапаветранага асяроддзя катлоў цыстэрн на ўзрыванебяспечнасць пры падрыхтоўцы іх пад агнявыя работы.

Рамонтна-механічная і электратэхнічная службы ППС Барбароў, аснашчаныя неабходным металаапрацоўчым, электразварачным і спецыяльным абсталяваннем, забяспечваюць рамонт і рэстаўрацыю запасных частак да зліва-наліўных і запорна-пламбіравальных устройств вагонаў-цыстэрн, рамонт і мантаж тэхналагічнага і электраабсталявання.

Ўведзена ў эксплуатацыю унікальная ў сваім родзе і якая не мае аналагаў на тэрыторыі краін СНД Усталёўка па перапрацоўцы і ўтылізацыі нафташламаў, прызначаная для падзелу цвёрдых, напаўвадкiх і вадкіх нафташламаў і сумесі абвадненных нафтапрадуктаў (СНА) па фазах (вада, нафтапрадукт, цвёрдая фаза), іх ачысткі да неабходных экалагічна бяспечных параметраў. У склад комплексу акрамя помпавага і ёмкаснага абсталявання ўваходзіць нестандартнае тэхналагічнае абсталяванне: сепаратары цэнтрабежныя, прамывацелi гідрадынамічныя, дэкантатары статычныя, каалесцеры I і II прыступак і іншае. Вытворчая магутнасць усталёўкі па нафташламам – 0,45 м3/ч, по СНА – 1,0 м3/ч.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • падрыхтоўка цыстэрн пад наліў з-пад цёмных і светлых нафтапрадуктаў;
  • падрыхтоўка пад наліў вагонаў з-пад бітумаў і гудрону.