Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Калінкавічы

Звароты.jpg

Начальнік лакаматыўнага дэпо
Гардзіенка Ігар Анатольевіч
тэл. (+375 2345) 95 208 

Першы намеснiк начальнiка дэпо - галоўны інжынер
Грышчанка Аляксандр Пятровiч
тэл. (+375 2345) 95 211 

Намеснiк начальнiка дэпо па рамонту
Піскун Мікалай Уладзіміравіч
тэл. (+375 2345) 95 210 

Намеснiк начальнiка дэпо па эксплуатацыi
Смыкоýскi Павел Iванавiч
тэл. (+375 2345) 95 209 

Намеснiк начальнiка дэпо па iдэалагiчнай рабоце, кадрах i сацыяльных пытаннях
Савянок Аляксандр Аляксандравiч
тэл. (+375 2345) 95 229

Начальнiк аддзела бухгалтарскага ўлiку
Альховік Таццяна Уладзіміраўна
тэл. (+375 2345) 95 375 

Кантактная інфармацыя:
Тэл/факс (+375 2345) 9 53 48
E-mail: tch11_secretar@gomel.rw.by
Адрас: 247710, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., г. Калінкавічы, вул. Падольская, 84 Б

Лакаматыўнае дэпо Калінкавічы ажыццяўляе эксплуатацыю і рамонт лакаматываў. Мае свой прыпісны парк лакаматываў і адпаведнае абсталяванне для іх абслугоўвання.

Асноўныя напрамкі дзейнасці .
Лакаматыўнае дэпо выконвае цягавае абслугоўванне:
  • грузавога руху на напрамках: Калінкавічы-Лунінец, Калінкавічы-Корасцень, Калінкавічы-Жлобін-Асіповічы, Калінкавічы-Барбароў-Магілёў, Калінкавічы-Барбароў-Асіповічы;
  • пасажырскага і прыгараднага руху на напрамках: Калінкавічы-Жыткавічы-Лунінец, Калінкавічы-Гомель, Калінкавічы-Корасцень.
Гісторыя дэпо

Лакаматыўнае дэпо Калінкавічы ўтворана ў 1886 годзе. Да 1917 года ў дэпо налічвалася 8 паравозаў прыпіснога парка серыі «О» і адзін манеўровы лакаматыў на станцыі Калінкавічы. Штат паравознага дэпо складаўся з 11 чалавек. У 30-я гады XX стагоддзя паравознае дэпо Калінкавічы ўяўляла сабой практычна саматужнае прадпрыемства. Хоць у дадзены перыяд прыпісны парк складаўся з 12 паравозаў, а штат дэпо налічваў каля 200 чалавек.

У 1936 годзе дэпо з абаротнага становіцца асноўным. Наступіў час тэхнічнага пераабсталявання прадпрыемства: пабудавана скатаспускная канава, уведзена электразварка, забеспячэнне паравозаў стала ажыццяўляцца паравым кранам.

У час Вялікай Айчыннай вайны дэпо моцна пацярпела. Да пачатку 1945 года паравознае дэпо Калінкавічы і яго гаспадарка былі цалкам узноўлены. З іншых чыгунак у дэпо прыбылі больш магутныя паравозы серыі «Э». З 1947 года ў прыпісным парку дэпо лічыліся трафейныя паравозы серыі «ТЭ», а ў 1948 годзе парк папоўніўся паравозам серыі «ТЛ».

Тэхнічнае развіццё дэпо працягнулася, і ў 1955 годзе ў дэпо сталі паступаць паравозы серыі «СО», а ў 1956 годзе — серыі «Д», якія працавалі да 1965 года.

У 1965 годзе паэтапна дэпо Калінкавічы стала пераходзіць на цеплавозную цягу і паравознае дэпо было перанайменавана ў лакаматыўнае.

Сучасны этап

Зараз лакаматыўнае дэпо Калінкавічы з'яўляецца структурным падраздзяленнем рэспубліканскага ўнітаранага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Плошча цягавай тэрыторыі складае 4100 кв. м, агульная карысная даўжыня пуцей — 9087 пагонных метраў, агульная плошча цэхаў — 7532,1 кв. м. Дэпо мае прыпісны парк цеплавозаў серыі М62, 2М62, манеўровых цеплавозаў серыі ЧМЭ-3.

Акрамя цеплавозаў у прыпісным парку дэпо знаходзяцца два паравозы серыі Эр, якія працуюць у якасці стацыянарных установак для вытворчасці цеплаэнергіі.