Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Палац культуры чыгуначнiкаў

Палац культуры чыгуначнікаў імя У. І. Леніна ўваходзіць у структуру Культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

Палац культуры адкрыўся пасля рэканструкцыі 6 мая 2011 года. Тут створаны ўсе ўмовы для правядзення эстрадных канцэртаў, оперных і балетных спектакляў і інш.

У зале ўстаноўлена сучасная гукавая і праекцыйная апаратура, светлавое абсталяванне.
Дзякуючы архітэктурным зменам глядзельнай залы, выкарыстанню новых матэрыялаў і спецыяльнаму акустычнаму разліку, канцэртная зала мае добры рэзананс, які ацанілі музыкі Прэзідэнцкага аркестра РБ, артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага нацыянальнага акадэмічнага музычнага тэатра і інш.

Колькасць глядзельных месцаў у канцэртнай зале (партэр, амфітэатр, балкон) — 1060, а таксама 7 VIP-ложаў (51 месца).
Маюцца залы для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў — на 200 пасадачных месцаў (малы зал клубнай часткі), камерны (зялёны) зал на 200 пасадачных месцаў, блакітны і ружовы залы для правядзення цырымоній, выстаў і г.д. На 4-м паверсе знаходзіцца буфетны зал для правядзення банкетаў да 200 чал.

У холах Палаца штомесяц абнаўляюцца мастацкія выставы.

Палац культуры прадастаўляе паслугі насельніцтву па фатаграфаванню ў інтэр'ерах, урачыстай рэгістрацыі шлюбу, арганізацыі ўрачыстасцяў, юбілейных вечароў і інш.

Рады бачыць Вас у нашым Палацы!



Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць