Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Iнфармацыя аб камандзе па мiнi-футболе

1.    Гісторыя заснавання каманды па міні-футболе «БЧ»
У 2007 годзе на базе будаўніча-мантажнага цягніка No354 была створана каманда па міні-футболе «СМП-354». З моманту стварэння каманда дабілася высокіх вынікаў: 2007, 2008 гг. - уладальнікі Кубка горада Гомеля; 2008, 2009 гг. - віцэ-чэмпіёны горада Гомеля; 2008 -пераможцы традыцыйнага Міжнароднага турніру памяці першага Міністра спорту і турызму.
У 2008 годзе было прынята рашэнне аб удзеле
каманды «СМП-354» у турніры першай лігі Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе. На пачатку чэмпіянату перад камандай была пастаўлена задача по выхад у вышэйшую лігу. Роўна, без спадаў, прайшоўшы турнірную дыстанцыю, каманда выканала задачу, заняла 1-е месца і тым самым забяспечыла сабе ўдзел у XXI Чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе ў вышэйшай лізе.
З1 студзеня 2010 Загадам Начальніка Беларускай чыгункі  А.А.Сівака No474Н ад 27. 11.2009г. быў сфарміраваны прафесійны штат каманды "СМП-354" на базе Культурна-спартыўнага комплексу РУП "Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
Да XXII чэмпіянату краіны па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі сезона 2010/2011 гадоў каманда «СМП-354» была перайменаваная ў «БЧ».
2.    Вынікі мінулых гульнявых сезонаў
У дэбютным для сябе сезоне 2009/2010 у Вышэйшай лізе каманда «БЧ» заняла высокае 6-е месца ў XXI чэмпіянаце краіны па міні-футболе.
У сезоне 2010/2011 каманда «БЧ» стала сярэбранымпрызёрам XXII чэмпіянату краіны па міні-футболе.
У сезоне 2011/2012 каманда «БЧ» стала бронзавым прызёрам XXIII чэмпіянату краіны па міні-футболе.
У сезоне 2012/2013 каманда «БЧ» заняла 5-е месца ў XXIV чэмпіянаце краіны па міні-футболе і стала фіналістам розыгрышу Кубка Беларусі.
У сезоне 2013/2014 каманда «БЧ» заняла 5-е месца ў XXIV чэмпіянаце краіны па міні-футболе і стала Уладальнікам Кубка Беларусі.
3. Склад каманды 2014 / 15гг.

Вратары
No16. Валянцін Пазняк (26.01.1991).
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «ЦКК» (Светлагорск), «БЧ» (Гомель).

 

No21. Уладзімір Страмілаў (16.01.1991).
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «Жлобін» (Жлобін), «БЧ» (Гомель).

 

№81. Ягор Чыпуліс (15.07.1994).
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «БЧ» (Гомель).

 

Палявыя ігракі
№8. Яўген Дунаеў (20.12.1986). Дэбютант каманды. Нападаючы.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «Барысаў-900» (Барысаў), «Дынама- БНТУ» (Мінск), «Дарожнік» (Мінск).

 

№25. Андрэй Чарніенка (19.03.1987, Украіна). Дэбютант каманды. Абаронца.
У чэмпіянатах Украіны выступаў за «Планета -Мост» (Кіеў), «ПФС» (Севастопаль), «Меркурый» (Чарнаўцы), «Кардынал» (Роўна).

 

№5. Максім Коцур (16.12.1985). Нападаючы.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «БЧ» (Гомель).

 

№22. Аляксандр Вяршынін (20.03.1988, Украіна). Дэбютант каманды. Нападаючы.
У чэмпіянатах Украіны выступаў за «Ільічовец-Старт» (Ільічоўск), «Маррыён» (Адэса), «Шахцёр» (Данецк), «Лакаматыў» (Харкаў), «Энергія» (Львоў), «Кардынал» (Роўна)



№7. Мікіта Андрыеўскі (07.09.1985). Нападаючы.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «БТЭУ» (Гомель), «МАПІД» (Мінск), «БЧ» (Гомель).

 

№9. Дзмітрый Рабцаў (16.08.1991). Нападаючы.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «БЧ» (Гомель).

 

№10. Канстанцін Кускоў (22.07.1983). Нападаючы.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «БТЭУ» (Гомель), «Іпуць» (Добруш), «БЧ» (Гомель).

 

№11. Дзмітрый Шулькін (26.11.1987). Нападаючы.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «МАПІД» (Мінск), «Жлобін» (Жлобін), «БЧ» (Гомель).

 

№12. Дзмітрый Кацуба (02.11.1981). Абаронца.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «Энергія» (Гомель), «Іпуць» (Добруш), «БТЭУ» (Гомель), «БЧ» (Гомель).

 

№14. Андрэй Марозаў (25.04.1979). Абаронца.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «БТЭУ» (Гомель), «БЧ» (Гомель).

 

№15. Кірыл Саўчанка (25.09.1985). Абаронца.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «БЧ» (Гомель).

 

№23. Антон Гусакоў (24.07.1989). Нападаючы.
У чэмпіянатах Беларусі выступаў за «ЦКК» (Светлагорск), «БДУФК-Манаракурс» (Мінск), «ВітЭн» (Віцебск), «Лідсельмаш» (Ліда), «БЧ»

 

Галоўны трэнер
Аляксандр Сяргеевіч Даніленка (23.07.1982)

 

Старшы трэнер-начальнік каманды
Дзмітрый Валер'евіч Некрашэвіч (10.07.1979)

 

Масажыст
Сяргей Уладзіміравіч Шарэнда (17.11.1959)

 

№12. Дмитрий Кацубо (02.11.1981) - Защитник.
В чемпионатах Беларуси выступал за «Энергия» (Гомель), «Ипуть» (Добруш), «БТЭУ» (Гомель), «БЧ» (Гомель).