Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вынікі 2014 года: рацыяналізатары Гомельскага аддзялення чыгункі - лепшыя на Беларускай чыгунцы!

17 сакавіка 2015

Спецыялісты прадпрыемстваў Гомельскага аддзялення чыгункі пастаянна сутыкаюцца з тэхнічнымі задачамі. Ад іх аператыўнага вырашэння залежыць выкананне планавых заданняў, удасканаленне тэхнікі, тэхналогій, арганізацыі працы і кіравання. Паспяховае рашэнне гэтых задач шмат у чым залежыць ад творчай актыўнасці наватараў. На Гомельскім аддзяленні вялікая ўвага надаецца шырокаму прыцягненню спецыялістаў і ў тым ліку моладзі да тэхнічнай творчасці. А работа гэтая заключаецца ў арганізацыі спаборніцтваў сярод калектываў, сістэматычным інфармаванні работнікаў аддзялення чыгункі аб тэхнічных навінах, арганізацыі і правядзенні навучання спецыялістаў і г. д.

        У 2014 годзе рацыяналізатары Гомельскага аддзялення чыгункі прадэманстравалі лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці на Беларускай чыгунцы і ўнеслі важкі ўклад у змяншэнне выдаткаў, павышэнне надзейнасці працы тэхнічных сродкаў, аўтаматызацыю і механізацыю  рамонтных работ, эканомію матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў. Эканамічны эфект ад выкарыстання 216 рацыяналізатарскіх прапаноў склаў 8,8 млрд.руб.
      Найбольш значны ўклад у атрыманне эканамічнага эфекту ад рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці ўнеслі наступныя прадпрыемствы: лакаматыўнае дэпо Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Гомельскае вагоннае дэпо, Жлобінскае вагоннае дэпо, Гомельскі пасажырскі ўчастак, Гомельская дыстанцыя пуці, Калінкавіцкая і Гомельская дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў, Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў, станцыя Барбароў.

           У 2014 годзе на Беларускай чыгунцы таксама ўкаранілі ў вытворчасць 285 тэхнічных новаўвядзенняў, запазычаных з іншых крыніц, у тым ліку з распрацовак замежных спецыялістаў. Эканамічны эфект ад укаранення тэхнічных новаўвядзенняў перавысіў 5,379 млрд рублеў. Пры гэтым лепшых вынікаў дасягнула Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзе ад укаранення 71 тэхнічнага новаўвядзення быў атрыманы эканамічны эфект 1,851 млрд. рублеў.

         Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш

Да спісу навін за 2015 год