Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Перспектывы развіцця Гомельскага аддзялення чыгункі на 2015 год

17 сакавіка 2015

У 2014 годзе на Гомельскім аддзяленні чыгункі вялося будаўніцтва аб'ектаў, увод якіх прадугледжаны ў 2015 годзе.

-«Рэканструкцыя прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў. Карэкціроўка. 2-я чарга будаўніцтва», будаўніцтва якога ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Укараненне на ППС Барбароў сучаснай рэсурсазберагальнай тэхналогіі па падрыхтоўцы чыгуначных цыстэрн пад

наліў высакаякасных нафтапрадуктаў.


- «Чыгуначны мост праз р. Бярэзіна на 36 км участка Жлобін-Калінкавічы. I чарга«, будаўніцтва якога ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння бяспекі руху

чыгуначнага транспарту.

 

-"Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель-Жлобін-Асіповічы і Жлобін-Калінкавічы. 2-ая чарга. Участак Гомель-Жлобін;


Зараз вядуцца будаўнічыя работы па электрыфікацыі ўчастка Гомель — Жлобін: ўсталёўваюцца апоры кантактнай сеткі, будуюцца цягавыя падстанцыі (цягавая падстанцыя Вірская і цягавая падстанцыя Касцюкоўка), будуецца ДПКС па станцыях Буда-Кашалёўская і Гомель-Паўночны.

Усе прыстасаванні кантактнай сеткі выконваюцца з улікам асноўных тэхнічных патрабаванняў для хуткасцей руху цягнікоў да 160 км/г. Падчас электрыфікацыі была ўжыта сучасная кантактная падвеска, якая забяспечвае надзейнае ўзаемадзеянне кантактнага провада з токапрыемнікамі для забеспячэння хуткаснага руху. Гэта дазволіць значна павялічыць жыццевы цыкл кантактнай сеткі, скараціць эксплуатацыйныя выдаткі.

У выніку электрыфікацыі ўчастка Гомель — Жлобін спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў будзе скарочана на 22-25%. Акрамя таго, на 20% павысіцца вагавая норма грузавых цягнікоў, на 19-25% павялічыцца тэхнічная і маршрутная хуткасць руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў.

 

— «Мікрапрацэсарная цэнтралізацыя (МПЦ) Жлобінскага вузла;

Праектам прадугледжана абсталяванне мікрапрацэсарнымі прыладамі пуцей лакаматыўнага дэпо Жлобін, станцый Жлобін, Жлобін-Падольскі і Жлобін-Паўночны, перагонаў Жлобін — Жлобін-Заходні, Жлобін — Хальч (з ліквідацыяй станцыі Вірскі), Жлобін-Жлобін-Падольскі, Жлобін-Падольскі - Хальч.
Падчас будаўніцтва праекта будуць рэалізаваны наступныя навукова-тэхнічныя дасягненні і рэсурсазберагальныя мерапрыемствы:

- прымяненне рэйкавых ланцугоў танальнай частаты;
- укараненне мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі ESA 11-НД ТАА «АЧ Прага» на станцыях Жлобін, Жлобін-Падольскі, Жлобін-Паўночны, лакаматыўнае дэпо Жлобін

- выкарыстанне на перагонах двухбаковай аўтаматычнай блакіроўкі з танальнымі рэйкавымі ланцугамі без прахадных святлафораў ABE-1-НД ТАА «АЧ Прага», інтэграванай ў МПЦ ESA 11-ВС;
- арганізацыя абвесткі работнікаў, якія працуюць на пуцях, аб набліжэнні цягнікоў да месца работ на стрэлачных пераводах з аўтаматычным маўленчым апавяшчальнікам (АРІ-2М) на станцыі Жлобін
- прымяненне аўтаматычнай пераезнай сігналізацыі (АПС).

- «Мадэрнізацыя прылад электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакіроўка на ўчастку Жлобін — Гомель».
Участак Жлобін — Гомель з'яўляецца адным са значных участкаў для Гомельскага аддзялення і ў цэлым для Беларускай чыгункі па пропуску міжнародных пасажырскіх цягнікоў, транзітных і ўнутрырэспубліканскіх грузаперавозак. Неабходнасцю мадэрнізацыі састарэлых устройств з'яўляецца немагчымасць работы існуючых устройств пры электрацязе ў сувязі з электрыфікацыяй участка

Жлобін-Гомель. -
Укараненне мікрапрацэсарнай сістэмы на станцыях і абсталяванне перагонаў аўтаматычнай двухбаковай аўтаблакіроўкі без прахадных cвястлафораў дазволіць:
- палепшыць якасць і прадукцыйнасць працы работнікаў штата абслугоўвання за кошт цэнтралізаванага размяшчэння апаратуры паставых і перагонных устройств, функцый тэхнічнай дыягностыкі, маніторынгу стану прылад СЦБ і архівавання падзей.
- пры значным павелічэнні функцыянальнасці сістэмы паменшыць колькасць рэле і тым самым скараціць працоўны час, неабходны для іх праверкі і рэгулявання.
- у далейшым мець дастатковы рэсурс дзеля мадэрнізацыі, развіцця сістэмы, павышэння яе надзейнасці.
- павысіць бяспеку руху цягнікоў за кошт наяўных функцый тэхнічнай дыягностыкі і маніторынгу;
- паменшыць колькасць паломак за кошт своечасовага выяўлення перадаварыйных станаў устройств.

У 2015 годзе запланаваны таксама мерапрыемствы, накіраваныя на мадэрнізацыю рухомага саставу, устройств гаспадарак сігналізацыі і сувязі, інфармацыйных тэхналогій і ўласнай гаспадаркі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі", у тым ліку:
1. мадэрнізацыя сетак электразабеспячэння і асвятлення ўчастка Жлобін — Гомель;

2. мадэрнізацыя сістэмы візуальнага інфармавання пасажыраў на вакзале станцыі Гомель;
3. электразабеспячэнне аўтаматычнай сістэмы дыстанцыйнага кіравання і маніторынгу тэхналагічным падагрэвам стрэлак на станцыі Лісічкі (цотная гарлавіна).

Да спісу навін за 2015 год