Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пераможцы конкурсу на лепшы нарыс - успамiн

29 студзеня 2015

У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні конкурсу сярод ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых работнікаў Беларускай чыгункі, на лепшы нарыс — успамін пра Вялікую Айчынную вайну, зацверджаным загадам ад 2014/10/07 № 1073НЗ, падведзены вынікі конкурсу.
Тры прызавыя месцы з дзевяці прысуджаны ветэранам Гомельскага аддзялення чыгункі.


У намінацыі «Чыгуначнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і іх уклад у Перамогу«:

1-е месца прысуджана Чуяшковай Кацярыне Мікітаўне - ветэрану Гомельскага вагоннага ўчастка.

У намінацыі «Пасляваеннае аднаўленне чыгуначнага транспарту і будаўніцтва мірнага жыцця«:

1-е месца прысуджана Сергіенка Наталлі Іванаўне - ветэрану раённай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі",

3-е месца прысуджана Салаўю Івану Мікалаевічу - ветэрану Гомельскага вагоннага дэпо.

Усе пераможцы атрымаюць памятныя дыпломы, у падарунак — друкаванае выданне «Пётр Машэраў", грашовыя ўзнагароды.

Віншуем з прызавымі месцамі нашых ветэранаў! Вельмі прыемна, што і на заслужаным адпачынку яны працягваюць працоўную дзейнасць, прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзіць чыгунка.

Да спісу навін за 2015 год