Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У Беларусі ўнесены некаторыя змены ў Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання

24 сакавіка 2014

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка № 234, якая ўступае ў сілу з 1 красавіка бягучага года.

Дакумент прыняты з мэтай удасканалення норм Статута з улікам практыкі іх прымянення, а таксама выключэння з яго спасылак на Тарыфны дапаможнiк № 1 (пастанова Мінэканомікі Беларусі ад 8 студзеня 2002 г. № 3 «Аб зацвярджэнні прэйскуранта № 10-01 на грузавыя чыгуначныя перавозкі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах»), якi страціў сілу.

Неабходна адзначыць, што ў цяперашні час тарыфы на перавозку грузаў па тэрыторыі Беларусі чыгуначным транспартам і работы (паслугі), звязаныя з ажыццяўленнем гэтай перавозкі, рэгулююцца пастановай Мінэканомікі ад 23 красавіка 2013 г. № 26. У сувязі з тым, што Статут чыгуначнага транспарту змяшчае толькі агульныя нормы, якія рэгулююць парадак ўстанаўлення тарыфаў і інфармавання пра іх спажыўцоў, у яго не ўключаны спасылкі на гэтую пастанову.

 

Пастановай Савета Міністраў № 234 удакладнены парадак арганізацыі пагрузкі грузаў у вагоны і на аўтамабілі, а таксама выгрузкі з іх арганізацыямі Беларускай чыгункі ў месцах агульнага карыстання. Вызначана, што гэтыя работы выконваюцца арганізацыямі БЧ па дагаворах з грузаадправіцелямi і грузаатрымальнікамi (адпаведнае дапаўненне ўнесена ў абзац другi часткi першай п. 39 Статута).

Дакументам прадугледжаны і некаторыя іншыя змены і дапаўненні ў Статут. У тым ліку вызначана, што пры перавозцы пасажыраў у цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа могуць прымяняцца ў якасці праязных дакументаў (білетаў) смарт-карты.

Беларуская чыгунка сумесна з ДП «Мінсктранс» рэалізуе праект па арганізацыі праезду на гарадскім грамадскім транспарце і цягніках гарадскіх ліній па адзіным праязным дакуменце. У рамках гэтага праекта БЧ плануе ўвесці ў эксплуатацыю аўтаматызаваную сістэму аплаты і кантролю праезду ў цягніках гарадскіх ліній на аснове бескантактавых смарт-карт. Чыгуначнікі ўжо прыступілі да ўсталёўкі ў цягніках гарадскіх ліній спецыяльнага абсталявання (валідатары), якое дазваляе аплачваць праезд пры дапамозе бескантактавых смарт-карт.

Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання ў Беларусі рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць паміж Беларускай чыгункай, яе арганізацыямі і грузаадправіцелямi, грузаатрымальнікамi, пасажырамі, іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі пры карыстанні імі паслугамі чыгуначнага транспарту агульнага карыстання; вызначае іх правы, абавязкі і адказнасць, а таксама парадак складання, заключэння і выканання дагавораў на чыгуначныя перавозкі, асноўныя ўмовы перавозак пасажыраў, грузаў і багажу, асноўныя правілы эксплуатацыі пад'язных пуцей, а таксама адносіны Беларускай чыгункі, яе арганізацый з арганізацыямі іншых відаў транспарту.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год