Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ушанаванне пераможцаў спаборніцтваў па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Калінкавіцкага раёна

19 сакавіка 2013

Па выніках мінулага года пераможцам у спаборніцтвах па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Калінкавіцкага раёна сярод прадпрыемстваў транспарту, сувязі і энэргетыкі прызнаны працоўны калектыў станцыі Калінкавічы транспартнага ўнітаранага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

2 сакавіка 2013 года ў час правядзення раённага злёту перадавікоў вытворчасці ў раённым доме культуры г. Калінкавічы ва ўрачыстай абстаноўцы начальніку станцыі Калінкавічы Грышчанку С. Д. быў уручаны пераходны Чырвоны Сцяг.

Станцыя Калінкавічы — адно са старэйшых прадпрыемстваў горада Калінкавічы. Адлік сваёй гісторыі яно вядзе з 1882 года. Ужо да 1916 года станцыя ператварылася ў буйны чыгуначны вузел.

Па функцыянальнаму прызначэнню і характару работы станцыя з'яўляецца ўчастковай перадатачнай станцыяй, а па аб'ёму выконваемай работы аднесена да пазакласнай.

Да асноўных відаў эксплуатацыйнай дзейнасці станцыі адносяцца пропуск грузавых і пасажырскіх цягнікоў рэспубліканскіх і міжнародных зносін, апрацоўка саставаў у парках станцыі, змена лакаматываў і лакаматыўных брыгад, камерцыйны агляд грузавых цягнікоў, вагонаў і кантэйнераў, тэхнічнае абслугоўванне вагонаў, мытнае афармленне і кантроль тавараў і транспартных сродкаў, агляд вагонаў і кантэйнераў, выкананне маняўровых і грузавых аперацый.

Што ж датычыцца вытворчых пакажчыкаў - а гэта аб'ёмы грузавой работы па асноўным грузаадпраўшчыкам, -- то за мінулы год толькі Калінкавіцкаму цэху РУП «Гомельвтормет як адпраўшчыку для перавозкі металалому было прадастаўлена 852 вагоны. Асноўнымі грузаадпраўшчыкамі былі таксама ДЛГУ «Калінкавіцкі лясгас (24 064 т/ 647 вагонаў), НП «Прыпяцкі(6991 т/ 181), СП «Югос (2912/65), ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт (23842/485), в/ч 01264 (38185/651), РУП «Калінкавіцкі ЗЖБВ (10479/190), ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат (3496/65), ТАА"Аграраная кампанія (516/12), «Гомельаблнафтапрадукт (71201/931), ТАА «Істэко(13073/201).

Акрамя таго, кожныя суткі станцыя Калінкавічы прапускае 40 пар пасажырскіх і прыгарадных цягнікоў. У мінулым годзе было прададзена 795 533 білеты (117% да мінулага года), адпраўлена 876707 пасажыраў.

З мая месяца 2012 года на ўчастку Калінкавічы-Васілевічы-Хойнікі і Калінкавічы-Славечна пачаў курсіраваць цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа. Пакажчык па платных паслугах у 2012 годзе пры планавым заданні 120% быў выкананы на 163,3% і склаў 16 млрд. 730 млн. рублёў.

У мінулым годзе быў выкананы і паказчык па пагрузцы грузаў - на 109,9% да плана і на 139,1% да 2011 года.

У 2012 годзе рэнтабельнасць работы станцыі склала 31,3%. Аналізуючы велічыню атрыманых даходаў, начальнік станцыі адзначыў, што ў параўнанні з 2011 годам яны выраслі ў 2,2 раза і склалі 27 млрд. 493 млн. рублёў.

Станцыя Калінкавічы і сёння жыве паўсядзённымі працоўнымі клопатамі. Тут працягваюцца работы па рэканструкцыі сартавальнай горкі. У рамках 1-га пускавога комплекса будаўніцтва з 1 кастрычніка 2012 года прыняты ў эксплуатацыю 6 сартавальна-адпраўных пуцей, 116 хадавы пуць, выцяжны пуць № 150. Тармажэнне адчэпаў адбываецца на дзвюх тармазных пазіцыях, абсталяваных вагоннымі запавольнікамі тыпу НК-114-2. Увязка хадавога 118 пуці да Падольскага парка дазволіла ажыццяўляць выцягванне саставаў грузавых цягнікоў, якія прыбылі ў пераапрацоўку на сартавальную горку з пуцей 21, 23 Падольскага (транзітнага) парка. Умяшчальнасць зноў укладзеных сартавальна-адправачных пуцей складае ад 65 да 79 умоўных вагонаў, што дазваляе фарміраваць доўгасастаўныя цягнікі ў сартавальным парку без зняцця стрэлачных гарлавін.

Да спісу навін за 2013 год