Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Выкананне плана інвестыцый у асноўны капітал за 2012 год

1 лютага 2013

   У 2012 годзе РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі выканала план па інвестыцыйнай дзейнасці, засвоіла пры гэтым 393 239 млн. руб.

   Па капітальнаму будаўніцтву было засвоена 184 460 млн. руб. Былі здадзены такія аб’екты, як будаўніцтва інфармацыйна-вылічальных сетак Калінкавіцкай дыстанцыі пуці, Гомельскай базы (транспартнай), Жлобінскай дыстанцыі пуці, заменены цэнтральны пост ДЦ “Нява на цэнтральны пост ДЦ “Нёман на дыспетчарскім участку Жыткавічы-Калінкавічы-Жлобін, закончылася будаўніцтва даільна-малочнага блока з двума кароўнікамі, радзільным аддзяленнем, цэхам сухастою ў Дзяржаўным прадпрыемстве “Крынкі Агра, а таксама іншыя аб’екты будаўніцтва.

     Па набыццю абсталявання, якое не ўваходзіць у сметы на будаўніцтва, было засвоена за 2012 год 35 343 млн. руб. Былі закуплены стэнды для выпрабаванняў электрапнеўматычных апаратаў цеплавозаў, для выпрабавання аўтатармазоў, камера сушыльная індукцыйнага тыпу, устаноўка для зняцця паглынальнага апарата, устаноўка для вымярэння вібрацыі УДП-2001, устаноўка дамкратная УДС-160, запавольнікі вагонныя, аўтамабільная і сельскагаспадарчая тэхніка, абноўлены парк вылічальнай тэхнікі і іншага абсталявання.

    У 2012 годзе было набыта два аднавагонных дызель-цягнікі  ДП-1 на суму 51 362 млн. руб., а таксама праведзена мадэрнізацыя лакаматываў на 78 472 млн. руб. і вагонаў на 29 450 млн. руб.

    Праектна-разведвальныя работы ў 2012 годзе выкананы на 8 205 млн. руб.

Да спісу навін за 2013 год