Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Нашы спецыялісты прайшлі навучанне ў НЦІМе

18 лютага 2013

    У адпаведнасці са стратэгіяй Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай маёмасці на 2012-2020 гады, зацверджанай Пастановай Савета  міністраў  Рэспублікі  Беларусь  ад  02.03.2012

№ 205, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай маёмасці Рэспублікі Беларусь у перыяд з 4 па 8 лютага правёў навучанне па тэме “Асновы кіравання інтэлектуальнай маёмасцю. На курсах прайшлі навучанне інжынерна-тэхнічныя работнікі Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Гомельскага лакаматыўнага дэпо Гомель, Калінкавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, лакаматыўнага дэпо Калінкавічы.

     Шмат цікавых дысцыплін праслухалі нашы спецыялісты. Так, дацэнт БДУ, кандыдат біялагічных навук, патэнтавы павераны РБ Герасімава Л.К. прачытала дысцыпліну  “Сістэма дзяржаўнага кіравання інтэлектуальнай маёмасцю. Сістэма патэнтавання.  Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы  ІМ. Начальнікам аддзела кантролю за выкананнем заканадаўства аб ІМ Маханьковай А.М. прачытана дысцыпліна “Вырашэнне спрэчак аб парушэнні правоў на аб’екты  прамысловай маёмасці. Галоўным спецыялістам аддзела папярэдняй экспертызы Цэнтра экспертызы прамысловай маёмасці Герасімавым В.І. прачытана дысцыпліна “Прамысловы ўзор. Складанне і падача заяўкі патэнта на прамысловы ўзор. Нашы спецыялісты пачулі шмат цікавага і карыснага для працы.

     Кожнаму, хто праслухаў курс, быў выдадзены сертыфікат аб тым, што ён прайшоў навучанне ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай маёмасці. Сертыфікаты ўручыў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай маёмасці Рэспублікі Беларусь Д.І. Нядзвецкі.

Да спісу навін за 2013 год