Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Укараненне новага абсталявання

17 студзеня 2013

Замена апаратуры дыспетчарскай сувязі на дыспетчарскіх участках у Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

      У лінейна-апаратным зале і на дыспетчарскіх колах НОД-4 была праведзена замена састарэлага абсталявання аператыўна-тэхналагічнай сувязі. Замест маральна састарэлай апаратуры РСДТ, ПУ-4Д СР-234М былі ўстаноўлены новыя пераходныя ўстройствы ПУ-2000М і дыспетчарскія распарадчыя станцыі РСДТ-У. Новая апаратура адрозніваецца зручнасцю ў наладцы індывідуальных параметраў і аператыўнасцю абслугоўвання. У ходзе дадзенай мадэрнізацыі быў атрыманы несумненны эфект. Была павялічана надзейнасць сістэмы сувязі за кошт замены цалкам маральна і фізічна састарэлага абсталявання, вынікам стала паляпшэнне якасці дыспетчарскай сувязі. 

    Калектыў брыгады № 14 паспяхова выканаў задачу па мантажу сучаснай апаратуры, выканаў наладку зманціраванага абсталявання і яго пуск у пастаянную эксплуатацыю. Усе работы былі праведзены на ўчастку сувязі пад кіраўніцтвам намесніка начальніка дыстанцыі Карпава А.В. і начальніка ўчастка Веліковіча С.Н. зладжаны калектыў у складзе старшага электрамеханіка Федарцовай А..В., інжынера Мухіна С.А., электрамеханікаў Бака А.Г., Чэпікава Я.Я., Соцкага А.В. на высокім інжынерна-тэхнічным узроўні выканаў пуск апаратуры аператыўна-тэхналагічнай сувязі дыспетчараў на 4 колах Гомельскага аддзялення.

Да спісу навін за 2013 год