Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя "Нашы дзеці"

16 студзеня 2013

     Акцыя “Нашы дзеці, што стала ўжо традыцыйнай, звернута да дзяцей-сірот, дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Яна арыентаваная на ўсіх людзей, якія не хочуць заставацца ўбаку ад дабрачыннасці.

    У зборы сродкаў на дабрачынную акцыю “Нашы дзеці прымалі ўдзел практычна ўсе работнікі Гомельскага аддзялення. У выніку праведзенай акцыі было сабрана 57 340 000 рублёў, у тым ліку: па Гомельскаму чыгуначнаму вузлу -- 35 550 000 рублёў, па Калінкавіцкаму чыгуначнаму вузлу – 13 218 000 рублёў, па Жлобінскаму чыгуначнаму вузлу – 8 572 000 рублёў.

     Сабраныя грашовыя сродкі былі зрасходаваны на набыццё салодкіх святочных падарункаў, цацак, цёплай верхняй дзіцячай вопраткі і абутку і інш. У тым ліку:

1. Па Гомельскаму чыгуначным вузлу:

Абарудаваны маскітнымі сеткамі вокны першага паверха Гомельскага дзяржаўнага дзіцячага дома; набыты каляскі і памперсы для выхаванцаў Дзяржаўнай установы адукацыі  “Гомельскі абласны дом дзіцяці; падарункам для Дзяржаўнай установы адукацыі “Улукаўская школа інтэрнат для дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, акрамя цёплага адзення і абутку сталі такія неабходныя мыйныя сродкі і сродкі для чысткі.

2. Па Калінкавіцкаму чыгуначнаму вузлу:

На сабраныя грашовыя сродкі былі набыты і перададзены ў падарунак ДУА “Калінкавіцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілетацыі пыласос, адзенне, цацкі, навагоднія наборы цукерак. Напярэдадні навагодняга свята дзеці, што знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў гарадской бальніцы, таксама атрымалі падарункі ад чыгуначнікаў.

3. Па Жлобінскаму чыгуначнаму вузлу былі набыты і перададзены падарункі дзеля:

- ДУА “Жлобінскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілетацыі – пералічана на разліковы рахунак сума для рамонту пакояў, падораны дзецям салодкія цукерачныя наборы, для абсталявання пакояў набыты тостэры, чайнікі.

-  ДУА “Жлобінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр атрымаў у падарунак ад чыгуначнікаў адзенне, прадметы асабістай гігіены, фены, машынкі для стрыжкі валасоў, салодкія навагоднія падарункі, развіццёвыя гульні, кнігі, фарбы, пласцілін, каляровыя алоўкі, мячы і іншы спартыўны інвентар.

    Набыццё падарункаў – адказны занятак, але кульмінацыя святочнай акцыі – іх уручэнне. Дзед Мароз, Снягурачка, актывісты ГА “БРСМ і прафсаюзаў пад музыку вадзілі з дзецьмі хараводы, гулялі ў гульні, разгадвалі загадкі, пелі навагоднія песні, чыталі вершы і ўручалі падарункі. Новы год – заўсёды свята. Працаўнікі Гомельскага аддзялення з душой паставіліся да правядзення акцыі “Нашы дзеці. Да яе рыхтаваліся асабліва таму, што ведалі: чароўнае свята чакаюць усе, асабліва самыя маленькія. Бо дзеці жывуць у чаканні казкі, героямі якой сябе часта ўяўляюць. Спевы і хараводы вакол ёлкі ўздымаюць настрой і дарослым, і дзецям, а падарункі ўвесь год будуць нагадваць аб навагодняй казцы.

Да спісу навін за 2013 год