Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аб’яўлены фотаконкурс

14 студзеня 2013

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

1. Фотаконкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

  • «150 год больш, чым гісторыя»;
  • «Залатыя старонкі гісторыі: з мінулага ў будучыню».

2. У фотаконкурсе прымаюць удзел работнікі Беларускай чыгункі за выключэннем тых, у чыя абавязкі па пасадзе ўваходзіць правядзенне службовай фотаздымкі.

3. Кожнае адасобленае структурнае падраздзяленне і даччыно прадпрыемства аддзялення чыгункі прадстаўляе не менш за 5 фотаработ.

4. Работы высылаюцца не пазней 05.02.2013 у сектар ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы аддзялення чыгункі п. 128 з паметкай «Фотаконкурс “150 год  больш, чым гісторыя» і ўказаннем намінацыі.

5. Прадастаўленыя на конкурс фотаработы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.

6. Сюжэты фотаздымкаў павінны адлюстроўваць:

  • прадстаўленыя ў намінацыі «150 год больш, чым гісторыя» -- тэму 150-годдзя Беларускай чыгункі (дапускаецца стварэнне фотакалажэй, камп’ютарная апрацоўка фотаздымкаў)
  • прадстаўленыя ў намінацыі «Залатыя старонкі гісторыі: з мінулага ў будучыню» -- чыгуначную тэматыку, звязаную з гісторыяй Беларускай чыгункі, з этапамі яе станаўлення і развіцця ад канца XIX стагоддзя (развіццё і ўкараненне новых тэхналогій, абсталявання, пабудоў, рухомага саставу, супастаўленне тэхналогій мінулага і сучаснасці), а таксама працоўныя дынастыі чыгуначнікаў і іх гісторыю (дапускаецца стварэнне фотакалажэй, камп’ютарная апрацоўка фотаздымкаў).

7. Серыі здымкаў да ўдзелу ў фотаконкурсе не прымаюцца.

8. Да ўдзелу ў фотаконкурсе прымаюцца фотаздымкі як у каляровым, так і чорна-белым выкананні. Фотаздымкі павінны быць зроблены ва ўмовах прафесійных фоталабараторый памерам 20×30 см і надрукаваны без афармлення. Да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца работы, зробленыя на струйных і лазерных офісных прынтэрах.

9. Да адваротнага боку кожнага фотаздымка павінна быць прымацавана на лісце паперы інфармацыя з указаннем наступных дадзеных: прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, месца работы, узрост аўтара, яго адрас і нумар кантактнага тэлефона; намінацыя; назва фотаздымка; час і месца здымак.

10. Пры перасылцы фотаработ рэкамендуецца выкарыстоўваць пакеты з плотнага кардону.

11. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

  • арыгінальнасць сюжэта фотаздымка;
  • адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі;
  • мастацкія і тэхнічныя якасці фотаздымка.

12. За перамогу ў намінацыях прысуджаюцца 1, 2 і 3 месца.

Да спісу навін за 2013 год