Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Укараненне новай тэхнікі ў лакаматыўным дэпо Жлобін

17 снежня 2012

     У мэтах выканання патрабаванняў тэхнікі бяспекі і тэхналогіі рамонту цеплавозаў пры выкананні работ па пастаноўцы і зняццю паглынальных апаратаў  у снежні для лакаматыўнага дэпо Жлобін была закуплена ўстаноўка для зняцця і пастаноўкі паглынальнага  апарата аўтасчапнога ўстройства цеплавоза мад. Н1.828. Да гэтага часу падчас дэмантажу паглынальнага апарата яго сцісканне ажыццяўлялася шрубавай парай, гэтую аперацыю выконвала некалькі чалавек у траўманебяспечных умовах.

     Выкарыстанне дадзенай устаноўкі дазволіла механізаваць працэс зняцця і пастаноўкі паглынальнага апарата, забяспечыць выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі, а таксама адмовіцца ад саўдарных аўтасчэпак цеплавозаў для разрадкі паглынальных апаратаў пасля іх мантажу ў сцяжных скрынях.

Да спісу навін за 2012 год