Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Тэхналогія ачысткі паверхняў

17 снежня 2012

     У Гомельскім пасажырскім участку паспяхова эксплуатуецца з мая 2012 года апарат высокага ціску Kranzle 1150, які прызначаны для ачысткі забруджаных паверхняў вагонаў. Падача вады ажыццяўляецца з рабочым ціскам 10-130 Бар. Вада падаецца з безнапорнай ёмістасці. Струя пад высокім ціскам утвараецца дзякуючы соплу, якое размешчана на распыляльнай трубцы. Праз інжэктар высокага ціску можна падмешваць мыйныя сродкі або сродкі для ачысткі.

     У апараце ёсць засцерагальны клапан, які абараняе яго ад празмернага ціску, які перавышае дапушчальнае рабочае. Электрарухавік апарата высокага ціску абаронены ад перагрузак пры дапамозе аўтаматыкі.

     Апарат прымяняецца як адно з мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы, замены ручной працы на механізаваную. Выкарыстанне апарата дазволіла павысіць прадукцыйнасць працы падчас ачысткі падвагоннага абсталявання (акумулятарных батарэй).

Да спісу навін за 2012 год