Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 150-годдзю Беларускай чыгункі

13 снежня 2012

     30.11.2012 у Палацы культуры чыгуначнікаў прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 150-годдзю Беларускай чыгункі. У 14 гадзін у блакітнай зале Палаца чыгуначнікаў адбылося ўзнагароджанне перадавікоў вытворчасці. Граматы і Падзякі Начальніка беларускай Чыгункі ўручыў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Страмук Валерый Уладзіміравіч. Граматы і Падзякі начальніка РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі ўручыў Першы намеснік начальніка аддзялення чыгункі Дворак Рыгор Уладзіміравіч.

    У 16 гадзін адбыўся святочны канцэрт і прагучалі віншаванні прадстаўнікоў гарадской улады. Таксама былі ўручаны перадавікам вытворчасці Ганаровая грамата і Падзяка Гомельскага аблвыканкама, Ганаровая грамата і Падзяка Гомельскага гарваканкама, Ганаровыя граматы адміністрацый раёнаў горада і Калінкавіцкага і Жлобінскага раённых камітэтаў.

Да спісу навін за 2012 год