Прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў
Прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў
Начальнік
Казлоў Вадзім Рыгоравіч
Намеснiк начальнiка
Яцун Юрый Афанасьевіч
Галоўны інжынер
Новік Уладзімір Уладзіміравіч
Галоўны бухгалтар
Савіцкая Вольга Міхайлаўна
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 236) 35 51 71
Факс: (+375 236) 39 33 69
E-mail: tehnobarb@tut.by
Адрас: 247760, г. Мазыр-11, Рэспубліка Беларусь
Вытворчыя магутнасці станцыі
Сёння на ППС Барбароў размяшчаецца асноўная пляцоўка падрыхтоўкі вагонаў з-пад перавозкі цёмных і светлых нафтапрадуктаў, на якой адначасова могуць апрацоўвацца 64 чыгуначныя цыстэрны. Вытворчая магутнасць пляцоўкі – 451 цыстэрна за суткі, а гадавы аб’ём падрыхтоўкі – да 100000 вагонаў. На пляцоўцы ўведзены ў эксплуатацыю прамывачныя прыборы TZ-75 дацкай фирмы «Toftejorg», якія забяспечваюць высакаякасную прамыўку вагонаў. Падача вады і вакуумаванне
ажыццяўляецца насосным абсталяваннем асноўнай насоснай станцыі, перакачка прамысловых сцёкаў – дзвюма каналізацыйнымі насоснымі станцыямі.
На прадпрыемстве праходзяць падрыхтоўку пад наліў вагоны
з-пад перавозкі бітумаў і гудрону, ажыццяўляюцца планавыя віды рамонту.
Уведзена ў эксплуатацыю спецыялізаваная пляцоўка падрыхтоўкі для планавых відаў рамонту вагонаў з-пад звадкаваных вуглевадародных газаў, якія прайшлі дрэнажаванне астаткавага ціску газаў. Вытворчая магутнасць пляцоўкі – 8 вагонаў-цыстэрн за суткі.
Уведзена ў эксплуатацыю ў аўтаматычным рэжыме рэсурсазберагальная бяссцёкавая рэцыркуляцыйная прамывачная ўніверсальная мабільная станцыя СПУМ-03 модульнага тыпу, якая дазваляе праводзіць падрыхтоку адначасова 3-х цыстэрн з дапамогай мыйных сродкаў. Праектная магутнасць станцыі – 50 вагонаў за суткі.
Для збору адпрацаваных нафтапрадуктаў і рэгенерацыі прамывачнай вады на ППС Барбароў маюцца ачышчальныя збудаванні, у склад якіх уваходзяць нафталавушкі, прамежкавыя падземныя рэзервуары для нафтапрадуктаў і вады, два рэзервуары абязводжвання нафтапрадуктаў ёмкасцю 700 м3, сістэма збору прамысловых сцёкаў.
На прадпрыемстве маецца атэставаная ў Дзяржстандарце на тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО МЭК 17925 хімічная лабараторыя, у якой маецца самае сучаснае абсталяванне для канролю якасці рэалізуемых нафтапрадуктаў – эмульсіі нафтавай і бітуму. Персанал хімічнай лабараторыі таксама праводзіць праверкі газапаветранага асяроддзя катлоў цыстэрн на ўзрыванебяспечнасць пры падрыхтоўцы іх пад агнявыя работы.
Рамонтна-механічная і электратэхнічная службы ППС Барбароў, аснашчаныя неабходным металаапрацоўчым, электразварачным і спецыяльным абсталяваннем, забяспечваюць рамонт і рэстаўрацыю запасных частак да зліва-наліўных і запорна-пламбіравальных устройств вагонаў-цыстэрн, рамонт і мантаж тэхналагічнага і электраабсталявання.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- падрыхтоўка цыстэрн пад наліў з-пад цёмных і светлых нафтапрадуктаў;
падрыхтоўка пад наліў вагонаў з-пад бітумаў і гудрону.