Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Калінкавічы

Начальнік дэпо
Гардзіенка Ігар Анатольевіч

Намеснiк начальнiка па рамонту
Капітан Мікалай Мікалаевіч

Намеснiк начальнiка па эксплуатацыi
Смыкоýскi Павел Iванавiч

Намеснiк начальнiка па iдэалагiчнай рабоце, кадрах i сацыяльных пытаннях
Змушка Уладзімір Аляксандравіч

Галоўны інжынер
Грышчанка Аляксандр Пятровiч

Галоўны бухгалтар
Кавалеўская Марына Іванаўна

Кантактная інфармацыя:
Тэл/факс (+375 2345) 9 53 48
E-mail: tch11_secretar@gomel.rw.by
Адрас: 247710, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., г. Калінкавічы, вул. Падольская, 84

Лакаматыўнае дэпо Калінкавічы ажыццяўляе эксплуатацыю і рамонт лакаматываў. Мае свой прыпісны парк лакаматываў і адпаведнае абсталяванне для іх абслугоўвання.

Асноўныя напрамкі дзейнасці.
Лакаматыўнае дэпо выконвае цягавае абслугоўванне:
  • грузавога руху на напрамках: Калінкавічы-Лунінец, Калінкавічы-Корасцень, Калінкавічы-Жлобін-Асіповічы, Калінкавічы-Барбароў-Магілёў, Калінкавічы-Барбароў-Асіповічы;
  • пасажырскага і прыгараднага руху на напрамках: Калінкавічы-Жыткавічы-Лунінец, Калінкавічы-Гомель, Калінкавічы-Корасцень.
Гісторыя дэпо

Лакаматыўнае дэпо Калінкавічы ўтворана ў 1886 годзе. Да 1917 года ў дэпо налічвалася 8 паравозаў прыпіснога парка серыі «О і адзін манеўровы лакаматыў на станцыі Калінкавічы. Штат паравознага дэпо складаўся з 11 чалавек. У 30-я гады XX стагоддзя паравознае дэпо Калінкавічы ўяўляла сабой практычна саматужнае прадпрыемства. Хоць у дадзены перыяд прыпісны парк складаўся з 12 паравозаў, а штат дэпо налічваў каля 200 чалавек.
У 1936 годзе дэпо з абаротнага становіцца асноўным. Наступіў час тэхнічнага пераабсталявання прадпрыемства: пабудавана скатаспускная канава, уведзена электразварка, забеспячэнне паравозаў стала ажыццяўляцца паравым кранам.
У час Вялікай Айчыннай вайны дэпо моцна пацярпела. Да пачатку 1945 года паравознае дэпо Калінкавічы і яго гаспадарка былі цалкам узноўлены. З іншых чыгунак у дэпо прыбылі больш магутныя паравозы серыі «Э. З 1947 года ў прыпісным парку дэпо лічыліся трафейныя паравозы серыі «ТЭ, а ў 1948 годзе парк папоўніўся паравозам серыі «ТЛ.
Тэхнічнае развіццё дэпо працягнулася, і ў 1955 годзе ў дэпо сталі паступаць паравозы серыі «СО, а ў 1956 годзе — серыі «Д, якія працавалі да 1965 года.
У 1965 годзе паэтапна дэпо Калінкавічы стала пераходзіць на цеплавозную цягу і паравознае дэпо было перанайменавана ў лакаматыўнае.

Сучасны этап

Зараз лакаматыўнае дэпо Калінкавічы з'яўляецца структурным падраздзяленнем рэспубліканскага ўнітаранага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Плошча цягавай тэрыторыі складае 4100 кв. м, агульная карысная даўжыня пуцей — 9087 пагонных метраў, агульная плошча цэхаў - 7532,1 кв. м. Дэпо мае прыпісны парк цеплавозаў серыі М62, 2М62, манеўровых цеплавозаў серыі ЧМЭ-3.
Акрамя цеплавозаў у прыпісным парку дэпо знаходзяцца два паравозы серыі Эр, якія працуюць у якасці стацыянарных установак для вытворчасці цеплаэнергіі.


Зараз лакаматыўнае дэпо Калінкавічы з'яўляецца структурным падраздзяленнем рэспубліканскага ўнітаранага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Плошча цягавай тэрыторыі складае 4100 кв. м, агульная карысная даўжыня пуцей — 9087 пагонных метраў, агульная плошча цэхаў - 7532,1 кв. м. Дэпо мае прыпісны парк цеплавозаў серыі М62, 2М62, манеўровых цеплавозаў серыі ЧМЭ-3.
Акрамя цеплавозаў у прыпісным парку дэпо знаходзяцца два паравозы серыі Эр, якія працуюць у якасці стацыянарных установак для вытворчасці цеплаэнергіі.