Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Жлобінскае вагоннае дэпо

Звароты.jpg
Начальнік дэпо
Еўтухоў Iгар Васiльевiч
тэл. (+375 2334) 6 22 22

Першы намеснiк начальнiка дэпо - галоўны інжынер
Карцаў Сяргей Аляксандравіч
тэл. (+375 2334) 6 22 23

Намеснiк начальнiка дэпо па рамонце
Лаханскi Сяргей Вячаслававiч
тэл. (+375 2334) 6 22 57

Намеснiк начальнiка дэпо па эксплуатацыi
Iванцоў Аляксандр Вячаслававiч
тэл. (+375 2334) 6 22 56

Намеснiк начальнiка дэпо па iдэалагiчный працы, кадрах i сацыяльных пытаннях
Богдан Петр Iосiфавiч
тэл. (+375 2334) 6 22 58

Начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку
Фiлiпчык Дзмiтрый Федаравiч
тэл. (+375 2334) 6 23 16
Кантактная інфармацыя:
Тэлефон: (+375 2334) 6-22-22
Тэлефон/факс: (+375 2334) 3-65-89
E-mail: vchd8@gomel.rw.by

Прыемная: +375(2334)63063
Эканамiсты: +375(2334)63729, +375(2334)63064
Намеснік начальніка дэпо па рамонтце: +375(2334)62257
Адрас: 247210, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Жлобін, вул. Першамайская, 199
Гісторыя дэпо

Пасля падзелу цягавага рухомага саставу на лакаматыўную і вагонную гаспадарку ў 1936 годзе быў створаны Жлобінскі вагонны ўчастак.
У чэрвені 1941 года, у сувязі з нямецка-фашысцкай акупацыяй, Жлобінскі вагонны ўчастак, у склад якога ўваходзіў вагонарамонтны пункт станцыі Жлобін, спыніў сваю дзейнасць, якую аднавіў пасля вызвалення Гомельскай вобласці ў лістападзе 1943 года.
1 студзеня 1948 года вагонарамонтны пункт станцыі Жлобін быў перанайменаваны ў вагоннае дэпо.

Сучасны этап

Сёння Жлобінскае вагоннае дэпо — гэта сучасная вытворчасць з новымі цэхамі, дасканалым тэхналагічным абсталяваннем, перадавымі тэхналогіямі, якія дазваляюць якасна рамантаваць рухомы састаў.
У дэпо пастаянна ўкараняюцца перадавыя, сучасныя тэхналогіі рамонту вагонаў, асвойваюцца новыя віды рамонту рухомага саставу.

Прадпрыемства ажыццяўляе:

  • дэпоўскі і капітальны рамонт грузавых вагонаў і цялежак;
  • рамонт запасных частак і іх аднаўленне шляхам наплаўкі з наступнай механічнай апрацоўкай;
  • абточку колавых пар, іх прамежкавую рэвізію і дэфектаскапію.

Дэпо мае ліцэнзію Праматамнагляду Рэспублікі Беларусь на права правядзення капітальнага і дэпоўскага рамонту вагонаў-цыстэрн для перавозкі небяспечных грузаў без права рамонту катла.
Прадпрыемства аснашчана ўсім неабходным металаапрацоўчым, зварачным і дыягнастычным абсталяваннем, неабходным для правядзення планавых відаў рамонту грузавых вагонаў.

Сістэма менеджменту якасці
На прадпрыемстве функцыянуе акрэдытаваная Дзяржстандартам лабараторыя неразбуральнага кантролю (далей НК) (атэстат акрэдытацыі № BY/112 02.2.0.2539), якая аснашчана сучаснымі прыборамі НК і мае больш за 30 сертыфікатаў кампетэнтнасці па ўсіх відах НК.
Рамонтная вытворчасць сертыфікавана па сістэме менеджменту якасці ІСО 9001-2009 (сертыфікат адпаведнасці № BY/112 02.01.021 0526).

Палажэнне аб супрацоўніцтве
Жлобінскае вагоннае дэпо з'яўляецца буйным рамонтна-эксплуатацыйным прадпрыемствам Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, якое спецыялізуецца на тэхнічным абслугоўванні, бягучым, дэпоўскім і капітальным рамонце грузавых вагонаў (паўвагонаў, думпкараў, платформ, цыстэрн без рамонту катла, хопер-цэментавозаў і інш.).
Прадпрыемства аснашчана поўным комплексам сучаснага тэхналагічнага абсталявання, неабходнага для вытворчасці ўсіх відаў рамонту вагонаў і іх вузлоў з узнаўленнем наплаўкай і наступнай механічнай апарцоўкай зношаных дэталей.
На дагаворной аснове дэпо аказвае паслугі чыгуначным прадпрыемствам па рамонце тармазнога абсталявання:

  • паветраразмеркавальнікаў (галоўнай і магістральнай частак),
  • аўтарэжымаў,
  • трыангелей.

Праводзіць рамонт:

  • грузавых цялежак мад. 18-100 (у тым ліку з мадэрнізацыяй па праекту М1698);
  • колавых пар (поўны і звычайны агляд з абточкай паверхні слізгання);
  • літых дэталей цялежкі мад. 18-100 (надрэсорных балак і бакавых рам) метадам наплаўкі з наступнай механічнай апрацоўкай і павелічэннем тэрміну іх службы пасля акустыка-эмісійнага даследавання;
  • аўтасчапных устройств (галоўкі аўтасчэпкі, паглынальнага апарата) з наплаўкай і механічнай апрацоўкай зношаных паверхняў з наступным умацаваннем на ўстаноўцы ВЧГ6-60/044.

Вырабляе элементы кузава: парогі і ніжнія запоры тарцавых дзвярэй, лясныя скобы кузава паўвагона і іншыя запасныя часткі, неабходныя для рамонту паўвагона.
Умовы аплаты і цэны вызначаюцца па дамоўленасці бакоў. Падчас разліку адпускной цаны для ўладальнікаў вагонаў Расійская Федэрацыі прымяняецца стаўка НДС у памеры 0%.
Пры паступленні ў рамонт больш за 100 вагонаў за год магчымы скідкі.

Запрашаем Вас да супрацоўніцтва на ўзаемавыгадных умовах.
Хутка, якасна, па даступных цэнах.

Чакаем Вашых лістоў-заявак з указаннем плануемых відаў рамонтаў і колькасці вагонаў для заключэння дагавораў.