Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ ПА ЗВАРОТАХ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

Вы можаце накіраваць зварот кіраўніцтву РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» па адрасе: 246022, г. Гомель, вул. Веткаўская, 5, Рэспубліка Беларусь, альбо па электроннай пошце: og@nod.gomel.by.
 

Падчас накіравання звароту неабходна прыняць да ўвагі наступную інфармацыю.
 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" разглядаюцца толькі тыя электронныя звароты, якія паступілі на афіцыйны сайт або электронны адрас РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:


• назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
• поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
• выклад сутнасці звароту;

• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;


• адрас электроннай пошты заяўніка.


Электронныя звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, НЕ РАЗГЛЯДАЮЦЦА.


Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце № 204. Адказным за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў з'яўляецца памочнік начальніка аддзялення. Тэл: 95-22-67.


Вышэйшай арганізацыяй РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі з'яўляецца Упраўленне Беларускай чыгункі адрас: вул. Леніна, 17, г. Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь.