Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гісторыя аддзялення

Звароты.jpg

Па выніках навуковага даследавання, праведзенага Дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", устаноўлена, што ўпершыню па тэрыторыі Беларусі пастаянныя чыгуначныя зносіны былі адкрыты 27.12.1862 на ўчастку Парэчча-Гродна Санкт-Пецярбурга-Варшаўскай чыгункі. Кіраўніцтву Беларускай чыгункі прадастаўлена аб дадзеным гістарычным факце афіцыйнае заключэнне. Пастановай ад 01.03.2010 № 2/57 «Аб даце ўтварэння Беларускай чыгункі Беларускай чыгункі і Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў прынята лічыць 27.12.1862 датай утварэння Беларускай чыгункі.

2012 год для працаўнікоў стальной магістралі - юбілейны. У гэтым годзе шматтысячны калектыў чыгуначнікаў адзначыў 150-годдзе Беларускай чыгункі.

Гістарычная даведка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі

Чыгуначная сетка Гомельшчыны складвалася паступова, амаль на працягу стагоддзя.

Упершыню на тэрыторыі Гомельшчыны чыгуначная лінія прайшла ў 1873 годзе ад станцыі Нова-Вілейск да Гомеля, а ў 1874 годзе ад Гомеля да Ромны (Украіна). Здадзены ў эксплуатацыю першыя ўчасткі Мінск-Жлобін і Гомель-Жлобін Ландвара-Роменскай чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў Лібава-Роменскую).

У 1874 годзе — здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Гомель-Церахоўка. Участак ад Чырвонага Берага да станцыі Церахоўка Лібава-Роменскай чыгункі і зараз уваходзіць у Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

У 1873 годзе ў Гомелі пабудаваны Галоўныя майстэрні па рамонту рухомага саставу, тармазоў, спецабсталявання. З 1928 года гэта — паравозавагонарамонтны завод (ПВРЗ), зараз ВРЗ.

16 лістапада 1873 — пабудавана паравознае дэпо Гомель.

Другі шыротны накірунак Гомельскага аддзялення пачащ развівацца з адкрыцця ў 1886 годзе Лунінец-Гомельскай і ў 1887 годзе Гомель-Бранскай чыгуначных ліній, якія ўвайшлі ў склад Палескіх чыгунак, упраўленне якіх знаходзілася ў Вільні. Уведзены ў эксплуатацыю лініі Лунінец-Гомель, Гомель-Бранск. Станцыя Гомель з гэтага моманту становіцца чыгуначным вузлом.

Дарога, якая будавалася ў асноўным у стратэгічных мэтах, стала выконваць значныя аб'ёмы камерцыйных перавозак і з'явілася стымулам паскарэння развіцця свайго раёна прыцягнення.

У 1878 годзе ў Гомелі пачало працаваць Гомельскае чыгуначнае тэхнічнае вучылішча. Яно было асноўным пастаўшчыком кадраў для Лібава-Роменскай дарогі. Вучылішча размяшчалася ў аднапавярховым драўляным спецыяльна пабудаваным для яго будынку з боку вакзала. У 1919 годзе яно было перанайменавана ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум (адна са старэйшых сярэднетэхнічных навучальных устаноў не толькі ў Беларусі, а і ў Расіі).

1902 год — уступіў у строй участак Віцебск-Жлобін.

1911 год — участак Васілевічы-Хойнікі.

1915-1916 гады участак Славечна-Калінкавічы-Жлобін.

Для павелічэння паравознай здольнасці будуюцца другія пуці на ўчастках Гомель-Шчорс (1902 г.), Гомель-Лунінец (1904 г.), Гомель-Бранск (1913 г.), Жлобін-Орша, Жлобін-Асіповічы (1915 г.).

1919 год — створаны Заходнія чыгункі з упраўленнем у г. Гомелі.

1936 год — у выніку разбуйнення чыгунак з Заходняй чыгункі вылучылася Беларуская чыгунка.

У 1953 годзе ў маі, з мэтай паляпшэння кіравання эксплуатацыйнай і гаспадарчай дзейнасцю транспарту БССР, аб'ядналі Беларускую і Мінскую чыгункі з упраўленнем у Мінску, а ў вызваленым будынку ўпраўлення дарогі ў Гомелі (вул.Кірава) быў адкрыты Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (БІІЧТ, зараз БелДУТ).

На падставе пастанаўлення Савета міністраў СССР ад 19.09.1946г. «Аб арганізацыі аддзяленняў чыгунак загадам МШЗ

ад 23.09.1946 года на базе двух аддзяленняў Гомельскага і Жлобінскага і Калінкавіцкага пададдзела арганізавана Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Першым начальнікам аддзялення быў прызначаны Аляксандр Мікалаевіч Лажкоў, які прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1955 года, у наступныя гады начальнікамі аддзялення былі:

  • Ілья Спірыдонавіч Таранюк — 1955-1959
  • Петр Аляксандравіч Сыцко —1959-1961
  • Іван Якаўлевіч Сушкоў - 1961-1976
  • Аркадзь Сяргеевіч Блізнюк — 1976-1984
  • Мікалай Аўрамавіч Гуд — 1984-1992
  • Аляксандр Пятровіч Удодаў -- 1992-2012

Са студзеня 2013 года Гомельскае аддзяленне ўзначальвае Дворак Рыгор Уладзіміравіч.